вторник, 17 октября 2017 г.

Edcamp Belarus - першая нацыянальная неканферэнцыя для настаўнікаў...Мае простыя чалавечыя ўражанні

   Выхадны...Як правесці яго з карысцю і адпачыць? А як вучыцца і адпачываць адначасова? Скажаце, што нельга? А вось і не!

...Субота...Кожнаму хацелася б выспацца і заняцца тым, што даставіла б нейкае задавальненне... Я адправілася ў сталіцу (пачатак добры,праўда?), але спачатку не да ўнучкі Ганны-Сафіі, якая чакала мяне на свята матулі, рыхтавалася =)...

...а на першую нацыянальную НЕканферэнцыю для настаўнікаў. 
14 кастрычніка 2017 года Беларусь далучылася да міжнароднага руху EdcampПершая неканферэнцыя для настаўнікаў фармату EdCamp была праведзена ў 2010 годзе ў ЗША. Зараз супольнасць проекту налічвае больш за 700 канферэнцый у 26 краінах свету. Беларусь - стала 27-й краінай. Наша  неканферэнцыя сабрала больш за 80 чалавек. 
EdCamp - адкрытая пляцоўка, ўдзельнікі якой не плацяць зборы, самастойна вызначаюць ход мерапрыемства, і дзе кожны можа стаць спікерам. Тут кожная ідэя будзе пачутая.
  Спачатку неяк крыху адчувалася сябе нязручна...усяго тры хвіліны. А потым да мяне з лагоднымі ўсмешкамі падышлі дзяўчаты, запрасілі распрануцца, далі бэйдж, нататнік і ручку. Запыталі, колькі каштуе мой прыезд ў Мінск, каб потым вярнуць мне грошы за праезд і сюды, і дадому!!! Напаілі гарбатай і кавай з цукеркамі і іншымі прысмакамі. Але ж не гэта галоўнае. Потым такое пачалося...
Міхась Кудзейка, быццам як ведаў, запрасіў настаўнікаў пачатковых класаў да знаёмства і размовы. Я проста марыла сустрэцца з ментарамі курса Актыўная Ацэнка-і вось яны тут, разам са мной! Дарэчы, у падарунак я атрымала кнігу "Актыўная ацэнка ў дзеянні:вопыт настаўнікаў Беларусі" з аўтографамі аўтараў! А потым яшчэ шмат розных вельмі карысных кніг па вывучэнню правоў чалавека ў школе, па медыяадукацыі...і зусім дарам. І вось я ўжо не адна, а з аднадумцамі, якім не ўсёроўна, што зараз адбываецца ў адукацыйным працэссе, якія турбуюцца, каб зрабіць навучанне сучасным і якасным.
  Урачыстае адкрыццё, 
панэльная дыскусія пра тыя кампетэнцыі, якія патрэбны моладзі для паспяховага працаўладкавання, майстар-класы на чатырох пляцоўках па АА, а потым найлепшыя педагогі Беларусі правялі серыю прэзентацый, міні-лекцый, майстар-класаў, дзе паказалі, як школа можа фармаваць кампетэнцыі 21-га стагоддзя ў вучняў. Іх мы выбіралі самыя: за адну хвіліну нам распавядалі, што будзе, а мы потым галасавалі.
   
Усё гэта праходзіла на адным дыханні. Можна было свабодна пераходзіць з адной залы ў другую, вучыцца гуляючы, глядзець відэа, намаляваць партрэт калегі....Вось гэта я=)
 і нават паўдзельнічаць у таргах....і сфатаграфавацца вось так:


...пераслаць адразу ж фота сабе на пошту і атрымаць на рукі раздрукоўку....Пры гэтым нас частавалі смачнымі стравамі на абед і вячэру...
Ледзь не забылася-былі і замежныя госці-Йіржы Трунды, які прыехаў з Прагі.
    Ведаеце, я за двадцать пять год працы ў школе, бываючы на розных мерапрыемствах, не адчувала такога душэўнага спакою і задавальнення ад работы і навучання! Столькі аднадумцаў, столькі таленавітых і  неабыякавых настаўнікаў у адным месцы! Дзякуй вялікі арганізатарам і вядучым! Працяг будзе, у гэтым я ўпэўнена!
Настаўніца пачатковых класаў Святлана Іванюшына пераклала вядомую песню проста падчас неканферэнцыі.
Простыя словы, простыя рэчы:
Вучань, настаўнік, веды дарэчы.

Разам сабрацца прапанавалі,
Самых актыўных у edcamp аб'ядналі.
Прыпеў:
Простыя словы, простыя рэчы...
Шмат кампетэнцый новых у свеце...
Ходзіць edcamp па вялікай планеце.
І Беларусь па маленечкім кроку
Крочыць на шлях, дзе цікавага многа.
Хто - новы вучань? Што яму трэба?
У новым грамадстве якія патрэбы?
Дадзены старт нам. Хай жа квітнее
Край беларускі ў добрых ідэях!
Больш фота тут.
Фотасправаздача арнагізатараў у  сацыяльных сетках тут


1 комментарий: